Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове вяртаюць ацяпленьне і гарачую ваду. Жыхары 37 шматкватэрных дамоў правялі ноч безь цяпла пры мінус 15


Зіма. Ілюстрацыйнае фота
Зіма. Ілюстрацыйнае фота

Паводле камунальнікаў, прычына ў аварыі, ліквідацыя якой заняла ўсю ноч. Аварыйны ўчастак трубаправоду замянілі.

5 сьнежня адноўлена падача ацяпленьня і гарачага водазабеспячэньня ў Рагачове, паведамляе мясцовае выданьне Slova.by.

Да раніцы 5 студзеня аварыйная брыгада КЖЭУП «Рагачоў» скончыла зварачныя работы, аварыйны ўчастак трубаправоду замянілі. Пачалося запаўненьне сыстэмы.

Падача гарачай вады і ацяпленьня ў жылыя дамы робіцца паступова.

Напярэдадні цэнтар Рагачова ў мінус 15 градусаў застаўся без ацяпленьня і гарачай вады. Месяц таму была такая ж аварыя: 30 лістапада мерзьлі жыхары тых жа дамоў у цэнтры гораду. Агулам без ацяпленьня і гарачай вады засталася прыкладна трэцяя частка Рагачова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG