Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бярэзані Менскай вобласьці дзясяткі жылых дамоў больш за дзень былі без вады, у Менску адзін мікрараён — без ацяпленьня

абноўлена

Аднаўляльныя работы пасьля прарыву водаправоду ў Бярэзані. Скрын зь відэазапісу выданьня «Бярэзінская панарама»
Аднаўляльныя работы пасьля прарыву водаправоду ў Бярэзані. Скрын зь відэазапісу выданьня «Бярэзінская панарама»

У горадзе Бярэзань (Беразіно) Менскай вобласьці ад прарыву водаправоду без халоднай вады засталіся адзін шматкватэрны і 57 прыватных дамоў.

Як паведаміла выданьне «Бярэзінская панарама», прарыў адбыўся ў першай палове 9 студзеня, а аднавіць водазабесьпячэньне плянуюць да 15 гадзін 10 студзеня.

Папярэдне, прарыў адбыўся з прычыны натуральнага зносу трубаправоду.

Абноўлена: у 18.50 10 студзеня дзяржаўнае агенцтва БелТА паведаміла, што водазабесьпячэньне ў горадзе цалкам аднавілі.

9 студзеня ў часе плянавага агляду цеплавых сетак у мікрараёне Малінаўка ў Менску выявілі выцек цепланосьбіту. У выніку 10 студзеня без ацяпленьня і гарачай вады засталося больш за 100 шматпавярховых дамоў па вуліцах Громава, Ясеніна, Рафіева і Слабадзкой, звыш 10 дзіцячых садкоў, 5 школаў, некалькі крамаў і аздараўленчы комплекс.

Падачу гарачай вады і ацяпленьне ў Малінаўцы аднавілі каля 16-ай гадзіны 10 студзеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG