Указ, падпісаны позьнім вечарам 14 сакавіка, таксама закранае агенцтвы, якія займаюцца пытаньнямі бяздомнасьці, працоўных спрэчак і разьвіцьця мясцовых супольнасьцяў.
«На працягу 7 дзён з даты падпісаньня гэтага ўказу кіраўнік кожнай з пералічаных [у дакумэнце] дзяржаўных установаў павінен падаць дырэктару Адміністрацыйна-бюджэтнага ўпраўленьня справаздачу, якая пацьвярджае поўнае выкананьне ўказу, а таксама тлумачыць, якія падразьдзяленьні або функцыі гэтай установы зьяўляюцца прадпісанымі законам і ў якой ступені», — гаворыцца ў тэксьце ўказу.
RFE/RL пакуль не пракамэнтавала гэты ўказ.
USAGM — гэта незалежнае дзяржаўнае агенцтва ЗША, якое ажыцьцяўляе вяшчаньне навін і інфармацыйных праграм амаль на 50 мовах для аўдыторыі прыкладна 361 мільён чалавек кожны тыдзень.
Бюджэтны запыт USAGM на 2025 фінансавы год склаў 950 мільёнаў даляраў, што павінна пакрыць усе яго апэрацыйныя выдаткі і капітальныя ўкладаньні. У бюджэт уваходзяць мэдыяплятформы:
- Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа (RFE/RL),
- «Голас Амэрыкі»,
- «Радыё Свабодная Азія»,
- Офіс радыёвяшчаньня на Кубу (Radio Martí),
- Блізкаўсходнія радыёвяшчальныя сеткі (MBN)
- Фонд адкрытых тэхналёгій.
Падчас свайго першага тэрміну прэзыдэнцтва Трамп, які ад моманту вяртаньня ў Белы дом у студзені прыняў шэраг захадаў па скарачэньні дзяржаўных выдаткаў, канфліктаваў з USAGM наконт рэдакцыйнай незалежнасьці і накірунку праграм.
Пасьля вяртаньня да ўлады ён зноў выказаў падобныя перасьцярогі. Прыхільнікі USAGM лічаць, што гэтыя мэдыярэсурсы зьяўляюцца важным інструмэнтам дыпляматыі ЗША.
Акрамя USAGM, пад дзеяньне ўказа патрапілі:
- Фэдэральная служба па пасрэдніцтве і прымірэньні
- Міжнародны цэнтар навукоўцаў Вудра Вільсана пры Смітсанаўскім інстытуце
- Інстытут музэйных і бібліятэчных паслуг
- Міжведамасны савет ЗША па пытаньнях бяздомнасьці
- Фонд фінансавых інстытутаў разьвіцьця супольнасьцяў
- Агенцтва па разьвіцьці бізнэсу нацыянальных меншасьцяў.
Форум