Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Узброеныя сіла Ўкраіны пацьвердзілі страту Суджы, але абверглі зьвесткі аб атачэньні


Прыфрантавы Пакроўск пасьля абстрэлу
Прыфрантавы Пакроўск пасьля абстрэлу

Генштаб Узброеных сіл Украіны ў суботу ў ранішняй зводцы пацьвердзіў, што УСУ пакінулі райцэнтар Суджа — найбуйнейшы населены пункт Курскай вобласьці Расеі, заняты ўкраінскімі вайскоўцамі пасьля пачатку апэрацыі на расейскай тэрыторыі ў жніўні летась.

Адыход з Суджы паказаны на мапе, якую апублікаваў Генштаб. Раней аб узяцьці Суджы паведаміла Мінабароны РФ.

У зводцы ўкраінскага Генштабу паведамляецца аб 20 баявых сутыкненьнях у Курскай вобласьці за мінулыя суткі. Сьцьвярджаецца, што пад кантролем УСУ застаюцца некалькі населеных пунктаў, якія знаходзяцца на адлегласьці 5-6 км ад дзяржаўнай мяжы.

Пры гэтым украінскае камандаваньне абвяргае паведамленьні аб атачэньні расейскімі войскамі групоўкі УСУ ў Курскай вобласьці. Журналісты-расьсьледнікі, якія вывучаюць канфлікт, таксама гэтага не пацьвярджаюць. Аб атачэньні ўкраінскіх вайскоўцаў заяўляў як прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, так і прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які прапанаваў Пуціну гуманна абысьціся з украінскімі жаўнерамі, што патрапілі ў атачэньне.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ўчора абвясьціў апэрацыю ў Курскай вобласьці завершанай. Ён заявіў, што дзякуючы гэтай апэрацыі ўдалося адцягнуць частку расейскіх войскаў з Данецкай вобласьці. «Я лічу, што яна [апэрацыя УСУ ў Курскай вобласьці] сваю задачу выканала. Я думаю, што на Пакроўскім напрамку цяпер сытуацыя стабільная, і будзе вельмі няпроста зноў знайсьці магчымасьць акупаваць Пакроўск», — дадаў Зяленскі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG