Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ўзяла ўдзел у адкрыцьці Web Summit 2023 — найбуйнейшага тэхфоруму ў Эўропе


На вэб-саміце ў Партугаліі
На вэб-саміце ў Партугаліі

Удзел у саміце бяруць каля 70 тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі беларускіх кампаніяў і стартапаў.

На палях саміту Ціханоўская сустрэлася зь міністрам эканомікі Партугаліі Антонію Коштам, мэрам Лісабону Карлушам Маэдашам, генэральнай дырэктаркай саміту Кэтрын Мар, заснавальнікам Вікіпэдыі Джымі Ўэйлзам, кіраўніцтвам Alibaba Чжанам Ко і Шэнам Цзіцзе, міністаркай па лічбавай дзяржаве і гендэрнай роўнасьці Даніі Марые Б’ерэ.

З заснавальнікам Вікіпэдыі Джымі Ўэйлзам Ціханоўская гаварыла пра сытуацыю зь беларускай Вікіпэдыяй. Ціханоўская расказала, што некалькі палітвязьняў трапілі ў турмы за сваю актыўнасьць у праекце, у тым ліку абмеркавалі сытуацыю з Маркам Бэрнштэйнам, які атрымаў 3 гады абмежаваньня волі. Джымі Ўэйлз заявіў, што асабіста сочыць за сытуацыяй вакол Марка.

Сьвятлана Ціханоўская і заснавальнік Вікіпэдыі Джымі Ўэйлз
Сьвятлана Ціханоўская і заснавальнік Вікіпэдыі Джымі Ўэйлз

З прэзыдэнтам кітайскай карпарацыі Alibaba.com Куа Жонгам Сьвятлана Ціханоўская размаўляла пра тое, што Беларусь пасьля дэмакратычных зьменаў будзе адкрытая для замежных інвэстыцыяў.

Святлана ЦІханоўская з прэзыдэнтам кітайскай карпарацыі Alibaba.com Куа Жонг
Святлана ЦІханоўская з прэзыдэнтам кітайскай карпарацыі Alibaba.com Куа Жонг

З дацкай міністаркай па лічбавай дзяржаве і гендэрнай роўнасьці Даніі Марые Б’ерэ ішла размова пра сытуацыю ўнутры краіны, падтрымку беларускіх стартапаў і бізнэсу за мяжой.

Падчас адкрыцьця Web Summit 2023. Сьвятлана Ціханоўская і дэлегацыя Грузіі на чале зь віцэ-прэм'ерам Грузіі Леванам Давіташвілі
Падчас адкрыцьця Web Summit 2023. Сьвятлана Ціханоўская і дэлегацыя Грузіі на чале зь віцэ-прэм'ерам Грузіі Леванам Давіташвілі
Сьвятлана Ціханоўская і яе памочнік Францішак Вячорка
Сьвятлана Ціханоўская і яе памочнік Францішак Вячорка

Таксама адбыліся кароткія гутаркі з генэральным дырэктарам Vodafone, кіраўніком асацыяцыі прадпрымальнікаў Партугаліі, амбасадарамі шэрагу краінаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG