Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парлямэнце Партугаліі стварылі групу «За дэмакратычную Беларусь», гэта 23-я такая група


Сустрэча Cьвятланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь». Лісабон, 13 лістапада 2023
Сустрэча Cьвятланы Ціханоўскай з прадстаўнікамі групы «За дэмакратычную Беларусь». Лісабон, 13 лістапада 2023

Групы «За дэмакратычную Беларусь» ўжо існуюць у 23 краінах сьвету.

13 лістапада Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў партугальскім парлямэнце. Падчас яе знаходжаньня было абвешчана пра стварэньне там групы сяброў Беларусі, паведаміла прэсавая служба Ціханоўскай.

Такія групы ўжо існуюць у 23 краінах сьвету — у тым ліку ня толькі ў краінах Эўразьвязу, а таксама ў Нарвэгіі, ЗША, Вялікай Брытаніі і Ўкраіне.

Раней, падчас беларускага форуму ў Бэрліне стварылі Альянс парлямэнцкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».

У сваёй прамове ў Лісабоне Ціханоўская акрэсьліла шэраг дадатковых напрамкаў, якія вартыя больш актыўнай сумеснай працы. У прыватнасьці, гаворка ішла пра падтрымку «пашпартоў новай Беларусі», дапамогу палітзьняволеным і іх рэабілітацыю пасьля вызваленьня.

«Мы спадзяёмся, што Партугалія дапаможа выйсьці нам на кантакт з партугаламоўнымі краінамі. Яны адыгрываюць вялікую ролю ў сьвеце, іх пазыцыя ў многіх пытаньнях вельмі важная. І мы разьлічваем на тое, што знойдзем зь імі агульную мову», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.

13-15 лістапада Cьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў Лісабоне, дзе разам зь беларускімі бізнэсоўцамі за мяжой сустракаецца з уладамі краіны, апрача таго, яна возьме ўдзел у Web-Summit.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG