Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкі ЗША ўжывілі пацыенту генэтычна мадыфікаванае сэрца сьвіньні, ён ідзе на папраўку


Архіўнае фота з першай апэрацыі па перасадцы сэрца сьвіньні
Архіўнае фота з першай апэрацыі па перасадцы сэрца сьвіньні

Пасьля першай у сьвеце трансплянтацыі сьвінога сэрца ў 2022 годзе, мэдыкі Мэдычнага цэнтру Ўнівэрсытэту Мэрылэнда (UMMC) правялі другую такую апэрацыю пацыенту, якому нельга было рабіць традыцыйную трансплянтацыю.

Лоўрэнс Фосэт, 58-гадовы пацыент з тэрмінальнай хваробай сэрца стаў другім пацыентам у сьвеце, які атрымаў 20 верасьня гістарычную трансплянтацыю генэтычна мадыфікаванага сьвінога сэрца. Ён ідзе на папраўку і мае зносіны са сваімі блізкімі.

Першую такую гістарычную апэрацыю правялі летась у студзені 57-гадоваму Дэйвіду Бэнэту, апэрацыя прайшла пасьпяхова, аднак пацыент памёр праз два месяцы, сэрца не прыжылася.

Цяперашняя трансплянтацыя была адзіным даступным варыянтам для Фосэта, якому пагражала амаль дакладная сьмерць ад сардэчнай недастатковасьці. Цяпер ён дыхае самастойна, яго сэрца працуе нармальна без дапаможных прылад.

«Мая адзіная рэальная надзея была на выкарыстаньне сьвінога сэрца, ксэнатрансплянтату, – сказаў Фосэт. – Прынамсі, зараз у мяне ёсьць надзея і шанец».

Паводле дадзеных сайту organdonor.gov фэдэральнага ўрада, каля 110 000 амэрыканцаў чакаюць трансплянтацыі органаў, і больш за 6000 пацыентаў паміраюць штогод, не пасьпеўшы яе атрымаць.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG