Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка анансаваў новае расьсьледаваньне супраць рэжыму Лукашэнкі ў рамках міжнародных мэханізмаў правасудзьдзя


Павал Латушка, архіўнае фота
Павал Латушка, архіўнае фота

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» сумесна з «партнэрамі зь Літвы» найбліжэйшым часам зробіць «істотны крок» для ініцыяваньня расьсьледаваньня злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, заявіў 19 ліпеня кіраўнік НАУ Павал Латушка.

Гаворка ідзе пра злачынствы, якія «датычацца амаль кожнага беларуса, які пацярпеў пасьля падзеяў 2020 году», растлумачыў палітык у звароце на сваім ютуб-канале.

Паводле яго, такое расьсьледаваньне могуць правесьці ў межах аднаго з даступных міжнародных мэханізмаў крымінальнага правасудзьдзя.

«Гэта зьяўляецца нашым выключным прыярытэтам. І ўжо вялізныя, вялізныя тамы дакумэнтаў», — заявіў Латушка.

Падрабязнасьці новага расьсьледаваньня ён не раскрыў.

  • 18 ліпеня Павал Латушка заявіў, што рыхтуецца перадаць у Міжнародны крымінальны суд (МУС) у Гаазе зьвесткі больш як пра тысячу ахвяраў злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых рэжымам Лукашэнкі. Факты сабраныя і аформленыя з дапамогай літоўскіх юрыстаў.
  • Таксама кіраўнік НАУ анансаваў перадачу ў МУС наступнага пакета дакумэнтаў, які, паводле яго, даказвае ўдзел Лукашэнкі ў незаконнай дэпартацыі ў Беларусь дзяцей з акупаваных украінскіх тэрыторый.
  • Камітэт Эўрапарлямэнту па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў даклад, у якім заклікаў МУС выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі, як гэта было зроблена ў дачыненьні да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай пры прэзыдэнце РФ па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. Даклад будзе прадстаўлены на зацьвярджэньне Эўрапарлямэнту ў верасьні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG