Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы заявілі, што разьбілі шпіёнскую сетку, якая працавала на Расею


Аўтамабілі супрацоўнікаў польскай паліцыі. Ілюстрацыйнае фота
Аўтамабілі супрацоўнікаў польскай паліцыі. Ілюстрацыйнае фота

Арыштавалі чатырнаццага падазраванага ў справе аб шпіёнскай сетцы, якая дзейнічае ў Польшчы, паведамілі ў аддзяленьні Ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры ў Любліне.

Як паведамляе Polskie Radio са спаслыкай прэс-службу Нацыянальнай пракуратуры, расейцу выставілі абвінавачаньне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, а таксама ў тым, што ён дзейнічаў у інтарэсах замежнай выведкі супраць інтарэсаў Польшчы. Грамадзяніну Расеі можа пагражаць пакараньне да 10 гадоў зьняволеньня.

Паводле інфармацыі польскай пракуратуры, затрыманы зьяўляецца прафэсійным спартоўцам і гуляе за хакейны клюб першай лігі. Ён жыве ў Польшчы ад кастрычніка 2021 года.

Агулам арыштавалі ужо 14 падазраваных ў справе аб шпіёнскай сетцы, якая працуе ў Польшчы на інтэрэсы Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG