Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На МТЗ за год утрая вырасла колькасьць вакансій, цяпер шукаюць каля 13% супрацоўнікаў


Менскі трактарны завод
Менскі трактарны завод

На прадпрыемстве імкліва вырасла колькасьць дзяржаўных кантрактаў.

Лічбы высьветліў Беларускі расьсьледніцкі цэнтар пасьля вывучэньня архіўных зьвестак і дзяржаўнай базы дадзеных банку вакансій.

Агулам на адным зь вядучых заводаў Беларусі — каля 13% вакансій. На 20 чэрвеня на запыт «ААТ „МТЗ“» налічвалася 1994 вакансіі, самую раньнюю зь іх апублікавалі 5 чэрвеня. Год таму на прадпрыемстве было 693 вакансіі.

Патрэба ў кадрах на заводзе пачала расьці ў канцы вясны мінулага году. За пару месяцаў прадпрыемства адкрыла больш за 300 вакансій. А з чэрвеня па сьнежань мінулага году — яшчэ амаль 900.

У 2021 годзе на МТЗ працавалі каля 15 400 чалавек, цяпер каля 13% ад гэтай колькасьць завод шукае, каб наняць на працу. У кадравай службе заводу, зрэшты, адказалі, што неўзабаве перагледзяць колькасьць вакансій і вытворчасьць.

МТЗ сёлета падпісаў болей за 70 дамоваў зь дзяржавай. Колькасьць дзяржаўных кантрактаў прадпрыемства апошнім часам рэзка вырасла.

У 2022 годзе завод выйграў 170 тэндэраў на агульную суму 46 млн беларускіх рублёў. Годам раней прадпрыемства атрымала 90 кантрактаў, а раней — ня больш за 30 на год.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG