У месцы масавых расстрэлаў — урочышчы Курапаты пад Менскам — работнікі, верагодна, лясгаса пашкодзілі драўляныя крыжы, заўважныя і акты вандалізму, напісаў у Facebook Аляксандар Сапега.
Па словах беларуса, ва ўрочышчы працуюць супрацоўнікі лясгаса, яны высякаюць дрэвы, а тыя падаюць на крыжы.
Аўтар заўважыў і акты вандалізму, надпісы на крыжах.
У красавіку ў Курапатах невядомыя апаганілі крыж-помнік беларускаму навукоўцу, аднаму з заснавальнікаў БНР Вацлаву Ластоўскаму, расстралянаму ў канцы 1930-х.
Гэта ня першыя акты вандалізму ў Курапатах, дзе ў часы сталінізму праводзілі масавыя расстрэлы, а цяпер стаяць помнік і крыжы памяці рэпрэсаваных. Так, летась скульптуру ў гонар Вацлава Ластоўскага таксама псавалі невядомыя.