Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская чыгунка ўзмацніла захады бясьпекі пасьля падрываў цягнікоў на Браншчыне


Скрыншот зь месца аварыі, які разышоўся па сацыяльных сетках. Пушчаны пад адхон грузавы цягнік, Бранская вобласьць Расеі, 1 траўня 2023
Скрыншот зь месца аварыі, які разышоўся па сацыяльных сетках. Пушчаны пад адхон грузавы цягнік, Бранская вобласьць Расеі, 1 траўня 2023

У Бранскай вобласьці Расеі адбыліся два падрывы чыгуначных каляін, пасьля чаго спыніўся рух цягнікоў на ўчастках Унеча — Бранск (1 траўня) і Сьняжэцкая — Белыя Берагі (2 траўня).

Дзьве запар дывэрсіі ў адным рэгіёне побач зь беларускай мяжой і пры ўдзеле беларускай лякаматыўнай брыгады падштурхнулі ўлады ў Менску ўвесьці на Беларускай чыгунцы (БЧ) дадатковыя захады бясьпекі. На ахову чыгуначнай інфраструктуры Беларусі накіравалі дадатковыя рэсурсы, паведамляе «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі», якая займаецца расьсьледаваньнямі падзей на чыгунцы і здабывае эксклюзіўную інфармацыю з БЧ.

Паводле супольнасьці, цяпер работнікаў чыгункі дадаткова інфармуюць аб патрэбе пільнасьці, інструктуюць іх паведамляць аб прысутнасьці паблізу каляін староньніх або падазроных асоб, апісваюць магчымыя прыкметы, па якіх трэба вызначаць патэнцыйнага дывэрсанта. За выяўленьне падобных асоб прапануюць узнагароджаньне.

Для аховы задзейнічаюць сілы войскаў ад памежнікаў да сіл спэцыяльных апэрацый. Яны кантралююць чыгуначныя каляіны, прылады сыгналізацыі і сувязі на перагонах, пуцеправоды і бліжэйшыя аб’екты. Асаблівая ўвага — бясьпецы чыгуначных мастоў і выключэньню магчымасьці доступу пабочных асоб да іх.

Таксама патрулююць тыя ўчасткі, дзе немагчыма ажыцьцяўляць дыстанцыйны кантроль сродкамі відэаназіраньня, аглядаюць каляіны — ці няма пабочных прадметаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG