Ізраільскае ратавальнае агенцтва «Маген Давід Адом» (MDA) паведаміла, што сотні мірных жыхароў знаходзяцца пад пагрозай з-за найгоршых лясных пажараў за апошнія гады, і Кац загадаў разгарнуць войскі для падтрымкі пажарных.
MDA заявіла, што надала дапамогу 22 чалавекам, 12 зь якіх даставілі ў шпіталь, большасьць гэтых людзей пацярпела ад удыханьня дыму. Узровень трывогі павысілі да найвышэйшага.
Паліцыя перакрыла галоўную шашу Ерусалім-Тэль-Авіў і эвакуавала жыхароў уздоўж маршруту, калі тыдзень таму ў раёне, разбураным пажарамі, успыхнулі новыя.
«З-за распаўсюду пажараў у раёне шашы № 1 і Ерусалімскіх пагоркаў на месцах працуюць вялікія паліцэйскія сілы. Насельніцтва просяць пазьбягаць паездак у гэты раён», — паведаміла паліцыя на X.
Журналіст AFP, які знаходзіўся на месцы здарэньня, паведаміў, што пажар бушуе ў лясных масівах каля галоўнай дарогі паміж Латрунам і Бэйт-Шэмэшам, і што верталёты працуюць над тушэньнем.
Многія кіроўцы кінулі свае машыны на шашы і ўцяклі, бо ад пажару ўздымаліся велізарныя аблокі чорнага дыму. Пазьней на месца сталі прыбываць жаўнеры.
Населеныя пункты прыкладна за 30 кілямэтраў на захад ад Ерусаліму, эвакуаваныя, паведамляюць ізраільскія СМІ. Высокія тэмпэратуры і моцны вецер дазволілі хуткаму распаўсюду пажараў у лясных раёнах, што прывяло да эвакуацыі як мінімум пяці населеных пунктаў, гаворыцца ў заяве паліцыі.
Офіс прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нэтаньягу паведаміў, што неўзабаве з Італіі і Харватыі прыбудуць тры самалёты для барацьбы з пажарамі.
Пажарныя і ратавальныя службы заявілі, што сілы ня змогуць удзельнічаць у забесьпячэньні бясьпекі мерапрыемстваў да маючага адбыцца Дня незалежнасьці Ізраілю, што можа прывесьці да скасаваньня мерапрыемстваў.
З-за ўмоў надвор’я міністарка, адказная за арганізацыю нацыянальных цырымоній, Міры Рэгеў, заявіла, што галоўнае мерапрыемства ў Дзень незалежнасьці, заплянаванае на вечар 30 красавіка ў Ерусаліме, скасаванае.
У некаторых выданьнях гаварылася пра тое, што ўлады падазраюць наўмысныя падпалы лясоў. Аднак афіцыйныя органы ўлады пакуль пра гэта не гавораць.
Форум