Пацярпеў цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс-клясы нумар 752 Менск-Гомель. Ён на пераезьдзе сутыкнуўся зь лесавозам, які, парушыўшы правілы, паехаў на чырвоны сыгнал сьветлафора.
На момант здарэньня ў цягніку знаходзілася 240 пасажыраў. Апэратыўныя зьвесткі гавораць, што пацярпелых сярод людзей няма.
У выніку аварыі пашкоджана кабіна электрацягніка, два вагоны і кантактная сетка. Рух цягнікоў на гэтым участку прыпынілі.
Беларуская чыгунка заявіла, што прымае апэратыўныя захады па ліквідацыі наступстваў здарэньня.
Для дастаўкі пасажыраў да месцаў прызначэньня арганізуюць дадатковы цягнік. Таксама да месца здарэньня выехала брыгада хуткай дапамогі. Аднак і ў дадатковым паведамленьні Беларуская чыгунка запэўніла, што ні пасажырам, ні брыгадзе машыністаў мэдыцынская дапамога не спатрэбілася.
Дадатковы цягнік накіравалі ад станцыі Чырвоны Бераг да станцыі Гомель з прыпынкамі па маршруце руху цягніка нумар 752 Менск — Гомель на станцыях Жлобін і Буда-Кашалёўская.
Форум