Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 315 гадоў таму расейскія жаўнеры на загад Пятра І узарвалі Сафійскі сабор у Полацку


Сучасны выгляд полацкай Сафіі
Сучасны выгляд полацкай Сафіі

Падзеі 1 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 траўня 1710 — напярэдадні адыходу з Полацку салдаты расейскага цара Пятра I узарвалі раней зачынены і ператвораны на парахавы склад Сафійскі сабор. Расейскі цар прынёс беларускім землям шмат крыві і разбурэньняў, але падрыў полацкай Сафіі ў гэтым шэрагу адзін з найбольш запамінальных. Падзеі сьвядома замоўчваюцца так званымі «патрыятычнымі» клюбамі, якія актыўна дзейнічаюць у Беларусі ў межах так званай «Саюзнай дзяржавы».

Дзень у гісторыі

1576 — шлюб і каранацыя Ганны Ягелонкі і Стэфана Баторыя на пасадзе вялікай княгіні і вялікага князя літоўскіх і польскіх каралевы і караля.

1832 — расейскі імпэратар Мікалай I сваім рэскрыптам закрыў Віленскі ўнівэрсытэт. Амаль на стагодзьдзе край застаецца без сваёй вышэйшай школы.

1840 — У Вялікай Брытаніі зьявіліся першыя ў сьвеце паштовыя маркі (з профілем каралевы Вікторыі).

1917 — артысты „Першага беларускага таварыства драмы і камэдыі» ўпершыню паказалі на сцэне губэрнскага тэатру ў Менску „Паўлінку“ Янкі Купалы і „Ў зімовы вечар“ Элізы Ажэшкі.

1943 — бамбаваньне Менску савецкай авіяцыяй, апісанае ў кнізе Антона Адамовіча „Каханы горад“.

1966 — адбыўся апошні выступ легендарнага брытанскага гурту The Beatles.

1969 — быў заснаваны Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Францішка Скарыны.

1986 — па ўсёй Беларусі адбываюцца масавыя сьвяточныя дэманстрацыі пры тым, што факт Чарнобыльскай катастрофы трымаецца ў таямніцы ад людзей.

2004 — Да Эўрапейскага Зьвязу далучыліся 10 дзяржаваў: Вугоршчына, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славаччына, Славенія, Чэхія і Эстонія.

У гэты дзень нарадзіліся

1555Соф’я Слуцкая, рэлігійная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, асьветніца, беларуская праваслаўная сьвятая.

1879Янка Серада, беларускі грамадзкі і палітычны дзеяч, пэдагог, публіцыст, першы Старшыня Рады БНР.

1894 Іван Ермачэнка, беларускі палітычны дзеяч. У 1925 годзе разам са старшынём Рады БНР Пётрам Крачэўскім, Васілём Захаркам, Тамашом Грыбам не прызнаў рашэньняў Бэрлінскай Другой Усебеларускай канфэрэнцыі, дзе аб’явілі пра роспуск Ураду БНР.

1906 Аляксандра Бергман, беларуская гісторыца ў Польшчы.

1915Іван Любачка, беларускі гісторык у ЗША.

1922Алесь Салавей, беларускі паэт.

Алесь Салавей. 1950-я гады
Алесь Салавей. 1950-я гады

1930Алесь Петрашкевіч, беларускі драматург, пісьменьнік, кандыдат гістарычных навук.

1931Алег Лойка, паэт, пісьменьнік, літаратуразнавец.

1942Міхал Басалыга, графік, ілюстратар кніг.

1980Юрась Юркевіч, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары, дасьледчык гісторыі Беларусі.

1981 Аляксандар Глеб, беларускі футбаліст.

Аляксандар Глеб
Аляксандар Глеб

У памяці

1904Антанін Леапольд Дворжак, чэскі кампазытар.

1944 — забіты ў Асьвенціме Іцхок Кацэнэльсон, перакладнік, паэт і драматург, пісаў на ідыш.

1986Сьцяпан Александровіч, беларускі пісьменьнік, літаратуразнавец, крытык і краязнавец.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG