Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн афіцыйна аб'явіў аб намеры ўдзельнічаць у выбарах 2024 году


Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Архіўнае фота
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн. Архіўнае фота

У дзейнага прэзыдэнта ЗША няма сурʼёзных супернікаў унутры Дэмакратычнай партыі.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна абʼявіў аб намеры дамагацца перавыбраньня ў 2024 годзе і папрасіў выбарнікаў даць яму больш часу, каб ён мог «скончыць працу», якую ён пачаў, калі заступіў на пасаду.

Ён таксама папрасіў амэрыканцаў адкінуць асьцярогі наконт падаўжэньня паўнамоцтваў самага пажылога прэзыдэнта краіны яшчэ на 4 гады.

Прэзыдэнт ЗША абʼявіў аб сваіх плянах у відэазвароце, які раніцай 25 красавіка распаўсюдзіў Белы дом.

«Раней я казаў пра тое, што нам трэба змагацца за душу Амэрыкі, — заявіў Байдэн. — І мы працягваем гэтую барацьбу. Пытаньне, якое стаіць перад намі, палягае ў тым, ці будзе ў нас больш свабоды ці менш свабоды, больш правоў ці менш правоў».

«Цяпер ня час дэманстраваць прымірэнчасьць, — дадаў прэзыдэнт. — Вось чаму я буду змагацца за перавыбраньне».

Байдэн, якому да канца меркаванага другога тэрміну споўніцца 86 гадоў, робіць стаўку на тое, што ягоныя заканадаўчыя дасягненьні ў першы тэрмін і больш як 50-гадовы досьвед працы ў Вашынгтоне будуць мець большае значэнне, чым узрост.

У Байдэна няма сурʼёзных супернікаў унутры Дэмакратычнай партыі, але яго чакае цяжкая барацьба за захаваньне прэзыдэнцкага крэсла ва ўмовах сурʼёзнага расколу ў краіне.

Заява зробленая ў чацьвёртую гадавіну аналягічнага выступу аб уступленьні Байдэна ў барацьбу за Белы дом у 2019 годзе.

Тады ён паабяцаў вылечыць «душу краіны» на фоне турбулентнага прэзыдэнцтва Дональда Трампа, але гэтая мэта так і не была дасягнута.
Палітычнае становішча Байдэна ў ягонай партыі стабілізавалася пасьля таго, як на леташніх прамежкавых выбарах у Кангрэс дэмакраты паказалі больш высокія вынікі, чым чакалася.

У рэспубліканцаў фаварытам на намінацыю зьяўляецца 76-гадовы Дональд Трамп, што стварае магчымасьць гістарычнага працягу бурнай кампаніі 2020 году.

Аднак Трамп сутыкнуўся з сурʼёзнымі перашкодамі, у тым ліку тым, што ён стаў першым былым прэзыдэнтам, супраць якога выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG