«Яны яшчэ гэтага не зрабілі. Гэта небясьпечная размова, і гэта выклікае непакой», — сказаў Байдэн, якога цытуе AFP.
Афіцыйныя асобы ЗША раней адзначалі, што яны ня бачылі ніякіх прыкмет таго, што Расея сапраўды перамяшчае ядзерную зброю ў Беларусь.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 25 сакавіка заявіў, што Масква плянуе разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі нібыта на просьбу Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле Пуціна, да 1 ліпеня ў Беларусі павінна быць завершанае будаўніцтва сховішча тактычнай ядзернай зброі, 10 беларускіх самалётаў пераабсталявалі для нясеньня такой зброі, перадалі Беларусі ракетны комплекс «Іскандэр».
Гэтая заява выклікала нэгатыўную рэакцыю на Захадзе, у тым ліку ў NATO, якое асудзіла гэты крок як «небясьпечны і безадказны», а Літва і Польшча заклікалі да новых санкцый супраць Расеі і Беларусі.