Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калёнію


Дзяніс Івашын, архіўнае фота
Дзяніс Івашын, архіўнае фота

Па стане на 18 студзеня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі 1436 чалавек.

Журналіста Дзяніса Івашына этапавалі ў магілёўскую калёнію

Пра гэта дазналася маці палітвязьня падчас тэлефанаваньня да начальніка горадзенскай турмы. Ёй паведамілі, што Дзяніса Івашына яшчэ ўчора накіравалі ў папраўчую калёнію № 15, паведамляе «Вясна».

Нядаўна Івашына зьмяшчалі ў карцар, а праз 2 дні ён апынуўся ў карантыне з высокай тэмпэратурай, сухім кашлем і праблемамі з дыханьнем. 16 студзеня Дзяніс усё яшчэ хварэў і адчуваў слабасьць.

Дзяніса Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 году. Разгляд справы супраць журналіста пачаўся 15 жніўня ў Горадзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме. Празь месяц суд прызнаў Івашына вінаватым паводле арт. 365 (умяшаньне ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў) і ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве) і асудзіў яго на 13 гадоў і 1 месяц калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вярхоўны суд 20 сьнежня пакінуў прысуд бязь зьменаў, а скаргу палітвязьня — без задавальненьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG