Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што браты-музыкі Дзьмітры і Ўладзімер Каракіны з гурту Litesound знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінуюць арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Пра іх затрыманьне стала вядома 13 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы тады паведамілі, што братоў Каракіных абвінавачваюць у тым, што яны «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыцьцём дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі». Затрымліваў музыкаў САХР у поўным рыштунку.
У 2012 годзе гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Эўравізіі.