«Гурт Litesound трапіў на Эўравізію толькі дзякуючы дапамозе ўладаў у справядлівым падліку галасоў. А ў 2020 з трыбухамі прадаліся прайдзісьветам, спрабуючы хайпануць», — лічыць пралукашэнкаўскі тэлеграм-канал і паведамляе, што братоў Дзьмітрыя і Ўладзімера Каракіных затрымліваў САХР.
Паведамляецца таксама, што ў доме знайшлі «невялікі арсэнал незарэгістраванай зброі і боепрыпасаў, які належыць бацьку сьпевакоў».
- Заснаваны ў 2005 братамі Каракінымі гурт Litesound неаднаразова ўдзельнічаў у розных міжнародных эстрадных фэстывалях і конкурсах.
- У 2012 гурт не прайшоў у фінал Эўравізіі, аднак атрымаў Eurostar Award па выніках онлайн-галасаваньня.
- У 2020 Дзьмітрый і Ўладзімер Каракіны падтрымалі пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, стварылі некалькі трэкаў на беларускай мове, сёлета выступілі супраць нападу Расеі на Ўкраіну.