Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Міжнародны дзень студэнта; два гады таму арыштавалі журналістак Андрэеву і Чульцову


Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева на судовым працэсе. Ілюстрацыйнае фота
Дар'я Чульцова і Кацярына Андрэева на судовым працэсе. Ілюстрацыйнае фота

Падзеі 17 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

17 лістапада традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі». Дзень 17 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята ў Чэхіі і Славаччыне пад назвай Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

Таксама ў гэты дзень

1574 — у Вільні пачала дзейнічаць друкарня Мамонічаў.

1654 — пасьля 14 тыдняў аблогі войска маскоўскага князя Шарамецьева і казакі Залатарэнкі занялі Віцебск.

1800 — у Вашынгтоне на першае пасяджэньне сабраўся Кангрэс ЗША.

1906 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Минское слово» (выдавалася да 28 чэрвеня 1912 г.).

1991 — Кангрэс ЗША ўхваліў пагадненьне аб стварэньні зоны вольнага гандлю паміж Злучанымі Штатамі, Канадай і Мэксыкай.

1992 — у Менску стварылі Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт. У 2004 годзе Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусі анулявала ліцэнзію ЭГУ на аказаньне адукацыйных паслугаў. З 2005 году ЭГУ аднавіў працу ў Літве.

2020 — Журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову арыштавалі нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту каля «плошчы Перамен» 15 лістапада.

2020 — У Чэхіі пачала працу Амбасада незалежнай беларускай культуры

У гэты дзень нарадзіліся

1828Эмэрык Чапскі, беларускі калекцыянэр і нумізмат.

1942Марцін Скарсэзэ, амэрыканскі кінарэжысэр.

У памяці

1917Агюст Радэн, францускі скульптар.

"Пацалунак", скульптура Агюста Радэна.
"Пацалунак", скульптура Агюста Радэна.

2013Дорыс Мэй Лэсінг, ангельская пісьменьніца, ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 2007 году.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG