Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Веранікі Чаркасавай


Падзеі 20 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1506 — на княжаньне ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім абралі Жыгімонта І Старога.

1655 — ВКЛ і Швэцыя заключылі Кейданскую унію, ініцыятарам якой была група паноў і шляхты з Жамойці.

1920 — на беларускай канфэрэнцыі ў Рызе пад кіраўніцтвам Вацлава Ластоўскага стварылі блёк беларускіх партыяў для барацьбы супраць Савецкай улады і польскай акупацыі за незалежную і непадзельную Беларусь.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:12:27 0:00
Наўпроставы лінк

1929 — ЦК ВКП(б) абвясьціў курс на суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі.

1945 — у Менску адкрыўся Літаратурны музэй Янкі Купалы.

Музэй Янкі Купалы ў Менску
Музэй Янкі Купалы ў Менску

1947 — адкрыўся Горадзенскі абласны драматычны тэатар.

У гэты дзень нарадзіліся

1677 Станіслаў Ляшчынскі, вялікі князь літоўскі, кароль Рэчы Паспалітай.

1733Адам Станіслаў Нарушэвіч, польскі гісторык, паэт, перакладчык. Выкладаў у Віленскай акадэміі, Варшаўскім езуіцкім калегіюме, рыцарскай школе ў Варшаве. З 1781 году — пісар вялікі ВКЛ і сакратар Сталай Рады.

1854Арцюр Рэмбо, францускі паэт, адзін з заснавальнікаў сымбалізму.

1885 Алесь Бурбіс, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік рэвалюцыі 1905 г. Адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру.

Алесь Бурбіс
Алесь Бурбіс

У памяці

1906 Канстанцін Быліч, беларускі актор.

1937 Міхась Чарот, беларускі пісьменьнік, паэт. Рэпрэсаваны, асуджаны да вышэйшай меры пакараньня. Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Міхась Чарот
Міхась Чарот

1942Флярыян Ждановіч, беларускі актор і рэжысэр.

1953Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнаўца, літаратуразнаўца, публіцыст, пэдагог.

2004 — забілі беларускую журналістку Вераніку Чаркасаву.

Вераніка Чаркасава
Вераніка Чаркасава

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG