Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байцы палка Каліноўскага пайшлі ў адпачынак і на ратацыю


Баец палка Каліноўскага. Ілюстрацыйнае фота
Баец палка Каліноўскага. Ілюстрацыйнае фота

Байцы двух батальёнаў беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага, які ваюе ва Ўкраіне, «цяпер знаходзяцца на адпачынку і ратацыі пасьля выкананьня пастаўленых перад імі задач», паведаміла на брыфінгу 17 кастрычніка афіцыйная прадстаўніца палка Крысьціна «Чабор».

Паводле яе, страт і цяжка параненых сярод байцоў палка на мінулым тыдні не было.

«Чабор» паведаміла, што цяпер на адным з навучальных палігонаў «вайскоўцы палка адпрацоўваюць свае навыкі», там жа «рэкруты з навучальнай роты праходзяць навучаньне разам з інструктарамі і дасьведчанымі ваярамі».

Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны сёлета на пачатку сакавіка. 26 сакавіка ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны. 21 траўня было абвешчана пра яго трансфармацыю ў полк у складзе двух батальёнаў. Пазьней быў сфармаваны трэці.

19 жніўня прэс-служба палка паведаміла, што камандаваньне вайсковай часткі Украіны, да якой адносіцца беларускае фармаваньне, звольніла камандзіра батальёна «Тэрор» з пазыўным «Вараг». Частка байцоў, якія не пагадзіліся з гэтым рашэньнем, была аддзеленая ад палка з захаваньнем назвы падразьдзяленьня.

  • 4 кастрычніка на нарадзе ў пытаньнях ваеннай бясьпекі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў складзе палка Каліноўскага «ёсьць радыкальна настроеныя байцы, якія якраз і ставяць перад сабой мэту дэстабілізацыі абстаноўкі ў нашай краіне празь перш за ўсё дывэрсійна-падрыўную дзейнасьць».
  • 23 верасьня Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» грамадзян, тым ці іншым чынам зьвязаных з палком Каліноўскага. 11 кастрычніка Сьледчы камітэт заявіў пра адкрыцьцё крымінальнай справы паводле арт. 3611 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).
  • У канцы траўня старшыня СК Дзьмітры Гара паведаміў: супраць байцоў палка Каліноўскага распачатая крымінальная справа за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG