Сілавікі затрымалі 34-гадовага вядучага інжынэра Цэнтру інфармацыйных тэхналёгій Менгарвыканкаму. Пра затрыманьне паведамілі праўладныя тэлеграм-каналы 20 ліпеня.
Мужчыну затрымалі за «ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні». Цяпер яму пагражае крымінальная адказнасьць.
Мужчына прызнаўся, што быў падпісаны на тэлеграм-канал ByPol і зарэгістраваны ў чат-боце пляну «Перамога». Аднак невядома, ці праўдзівыя гэтыя словы, бо пасьля затрыманьня беларусаў нярэдка б'юць і прымушаюць агаворваць сябе і іншых людзей.