Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 234 гады першай у Эўропе Канстытуцыі


Ухваленьне Канстытуцыі 3 траўня. Карціна Казімежа Вайнякоўскага
Ухваленьне Канстытуцыі 3 траўня. Карціна Казімежа Вайнякоўскага

Падзеі 3 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Даты дня

3 траўня — Міжнародны Дзень свабоды прэсы і свабоды выказваньняў. Гэтае сьвята пачалі адзначаць у 1994 годзе паводле рашэньня Генэральнай асамблеі ААН.

3 траўня 1791 году сойм Рэчы Паспалітай зацьвердзіў Канстытуцыю — першую ў Эўропе, другую ў сьвеце і апошнюю для супольнае дзяржавы Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага.

Таксама ў гэты дзень

1588Пружаны атрымалі магдэбурскае права і герб.

1863 — бой каля вёскі Азярцы (Ігуменскі павет) атраду паўстанцаў Уладзіслава Машэўскага супраць расейскага войска, паўстанцы церпяць паразу. Машэўскі гіне.

1947 — была прынятая Канстытуцыя Японіі.

1952 — амэрыканскія лётчыкі Джозэф Флетчэр і Ўільям Бэнэдыкт зрабілі пасадку на геаграфічным Паўночным полюсе.

2016 — уручана першая Прэмія Цёткі, за літаратуру для дзяцей.

У гэты дзень нарадзіліся

1162 — Чынгісхан, мангольскі хан, вайскавод, заснавальнік Мангольскай дзяржавы, арганізатар заваявальных паходаў у Азію і Ўсходнюю Эўропу.

Помнік Чынгісхану ўва Ўлан-Батары, сталіцы Манголіі
Помнік Чынгісхану ўва Ўлан-Батары, сталіцы Манголіі

1469 — Нікало Мак’явэльлі, італьянскі палітычны й вайсковы тэарэтык, гісторык, пісьменьнік і дыплямат.

Нікало Мак'явэльлі
Нікало Мак'явэльлі

1620 — Багуслаў Радзівіл, вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнат.

1877 — Антон Грыневіч, зьбіральнік беларускага музычнага фальклёру, выдавец. Загінуў у ГУЛАГу.

1892Аляксандар Вальковiч, палітык і дыплямат, міністар ва ўрадзе БНР, ахвяра сталінізму.

1898Голда Мэір, палітык, прэм’ер-міністарка Ізраілю, дзяцінства якой прайшло ў Беларусі.

1907 — Натальля Вішнеўская, беларуская літаратарка.

1953 — Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст. Ягоны артыкул у «ЛіМе» ў 1986 годзе «Прашу вызваліць...» пра вывучэньне беларускай мовы ў школах выклікаў дыскусію і зварот дзеячоў культуры да Генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова.У

Франц Сіўко
Франц Сіўко

1958Уладзімер Сіўчыкаў, пісьменьнік, перакладнік, мастак і выдавец.

У памяці

1864 — у сібірскай ссылцы скончыў жыцьцё самагубствам Станіслаў Горскі, прыродазнавец і мэдык, папулярызатар навукі, сасланы ў 1863 як падазраваны ў спачуваньні нацыянальна-вызваленчаму руху.

1989Натальля Вішнеўская, паэтка.

1990Марыя Бялiнская, акторка, народная артыстка Беларусі.

2022Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG