«Літва зьяўляецца сябрам NATO, — цытуе Нэда Прайса „Голас Амэрыкі“. — Мы верныя абавязаньням, якія ў нас ёсьць перад NATO. Гэта, зразумела, уключае вернасьць артыкулу 5, які зьяўляецца асновай альянсу NATO».
У цэнтры новага напружаньня па лініі Расея — Захад апынулася Калінінградзкая вобласьць. На мінулым тыдні Літва абвясьціла, што пастаўкі пэўных грузаў у гэты рэгіён будуць абмежаваныя ў адпаведнасьці з санкцыямі, уведзенымі Эўразьвязам.
Сакратар Савету бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі Мікалай Патрушаў прыгразіў Літве мерамі ў адказ. «Іх наступствы акажуць сур’ёзны нэгатыўны ўплыў на насельніцтва Літвы», — сказаў ён.