Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты-камуністы з парлямэнту расейскага Прымор’я запатрабавалі ад Пуціна спыніць вайну супраць Украіны


Калёна расейскіх танкаў у вёсцы Дзьмітраўка Кіеўскай вобласьці, 23 траўня 2022
Калёна расейскіх танкаў у вёсцы Дзьмітраўка Кіеўскай вобласьці, 23 траўня 2022

Падчас паседжаньня Заканадаўчага сходу Прыморскага краю сябра фракцыі КПРФ Леанід Васюкевіч зачытаў заяву «ад групы дэпутатаў» да прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна з патрабаваньнем спыніць вайну ва Ўкраіне і вывесьці зь яе тэрыторыі войскі. Відэа зь яго выступам апублікавалі мясцовыя паблікі.

Група дэпутатаў парлямэнта расейскага рэгіёну Прымор’е выступіла супраць вайны ва Ўкраіне, піша газэта «Коммерсантъ».

«Мы разумеем, што калі наша краіна ня спыніць ваенную апэрацыю, то сірот у нашай краіне стане яшчэ больш. У ходзе ваеннай апэрацыі гінуць і становяцца інвалідамі маладыя людзі, якія маглі б прынесьці вялікую карысьць нашай краіне», — сказаў Леанід Васюкевіч.

Паводле яго, зварот да Пуціна падпісалі чатыры дэпутаты з КПРФ.

Як піша выданьне, выступ Васюкевіча «выклікаў буру абурэньня» ў прэзыдыюме рэгіянальнага парлямэнту. Губэрнатар Алег Кажамяка папрасіў вывесьці з залі Васюкевіча і ягонага калегу Генадзя Шульгу.

«Гэтыя дзеяньні ганьбяць расейскае войска і нашых абаронцаў, якія стаяць у барацьбе з нацызмам. Здраднік», — сказаў Кажамяка.

Кіраўнік фракцыі КПРФ Анатоль Даўгачоў адзначыў, што выступ ягоных калег — няўзгоднены «дэмарш», які «ганіць гонар КПРФ». Ён паабяцаў даць ацэнку дзеяньням Васюкевіча і Шульгі і прыняць «жорсткія меры».

У выніку Заканадаўчы сход пазбавіў абодвух дэпутатаў права голасу на сёньняшнім паседжаньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG