Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі дыплямат, які звольніўся праз вайну ва Ўкраіне: «МЗС Расеі нясе частку адказнасьці за вайну»


МЗС Расеі
МЗС Расеі

Супрацоўнік расейскага пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН у Жэнэве Барыс Бондараў заявіў аб сваёй адстаўцы з прычыны вайны з Украінай.

Барыс Бондараў, былы супрацоўнік расейскага пастаяннага прадстаўніцтва пры ААН у Жэнэве, які ў панядзелак заявіў пра сваю адстаўку на знак пратэсту супраць вайны з Украінай, расказаў заходнім СМІ аб матывах сваёй адстаўкі і пра тое, хто нясе найбольшую адказнасьць за вайну.

У інтэрвію The New York Times Бондараў сказаў, што ў разьвязваньні канфлікту вінаваты ня толькі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, але і расейскі МЗС. Па словах дыплямата, ягоныя былыя таварышы па службе, у прыватнасьці, нясуць адказнасьць за тое, што пераконвалі кіраўніцтва, што Расея можа атрымаць ва Ўкраіне хуткую перамогу.

«Яны няправільна ацанілі Ўкраіну, няправільна ацанілі Захад і наагул няправільна ацанілі ўсё», – сказаў Бондараў пра памылкі ў аналізе Крамля перад пачаткам уварваньня.

«МЗС таксама вінаваты, бо не паведамляў той інфармацыі, якая павінна была быць у дыпляматаў, а наадварот, пасылаў справаздачы, што ўсё выдатна».

Выданьне «Важные истории» раней пісала, што Пуцін перад пачаткам вайны сапраўды быў перакананы ў хуткім разгроме Ўкраіны, але сьцьвярджала, што такую думку ў яго сфармавала ФСБ, а не МЗС.

Па словах Бондарава, сярод дыпляматаў ёсьць тыя, хто падзяляе ягоныя погляды на вайну, і некаторыя пасьля яе пачатку нават пайшлі ў адстаўку, ня выступіўшы, аднак, у адрозьненьне ад яго, з публічнымі заявамі. Пра гэта ж паведамляў «Коммерсантъ». Дыплямат, аднак, прызнаў, што такія погляды сярод супрацоўнікаў МЗС у меншасьці:

«Многія да гэтага часу вераць у прапаганду, якую яны пры гэтым самі дапамагаюць ствараць».

Паводле яго, шэраг калег лічыць, што Захад пойдзе на саступкі перад ядзернымі пагрозамі з боку Расеі. Ён, як сьцьвярджае, пытаўся ў калег, ці сапраўды яны хочуць, каб іхныя дзеці жылі сярод «радыяактыўных руін», на што атрымліваў адказ, што «каштоўнасьці важнейшыя».

Бондараў займаў у пастаянным прадстаўніцтве Расеі ў Жэнэве пасаду дарадцы. Па ягоных словах, ён знаходзіўся на дыпляматычнай службе 20 гадоў. Ён паведаміў аб адстаўцы напярэдадні, апублікаваўшы адкрыты ліст:

«Разьвязаная Пуціным агрэсіўная вайна з Украінай, а па факце з усім заходнім сьветам, ня толькі злачынства супраць украінскага народу, але і, мабыць, самае цяжкае злачынства супраць народа Расеі», – напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Linkedin.

МЗС адстаўкі пакуль не камэнтавала. Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў у аўторак заявіў: «Спадар Бондараў больш ня з намі, хутчэй супраць нас. Ён асуджае дзеяньні расейскага кіраўніцтва, а яны падтрымліваюцца амаль усім насельніцтвам нашай краіны».

Паводле Бондарава, за час дыпляматычнай службы яму яшчэ ніколі не было так сорамна за сваю краіну і працу.

Russia Ukraine War Diplomat Resigns
Russia Ukraine War Diplomat Resigns

«Разьвязаная Пуціным агрэсіўная вайна з Украінай, а па факце з усім заходнім сьветам, — ня толькі злачынства супраць украінскага народу, але і, бадай, самае цяжкае злачынства супраць народа Расеі», — напісаў ён на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Linkedin.

Бондараў, паводле сайту аддзяленьня ААН у Жэнэве, займаў у пастаянным прадстаўніцтве пасаду дарадцы. Па ягоных словах, ён знаходзіўся на дыпляматычнай службе 20 гадоў.

«На жаль, усе гэтыя дваццаць гадоў узровень хлусьні і непрафэсіяналізму ў рабоце МЗС увесь час узрастаў», — заявіў дыплямат.

Паводле Бондарава, міністэрства замежных спраў Расеі больш не займаецца дыпляматыяй, а «сее хлусьню, распальваньне і вайну».

«У Расеі больш не засталося саюзьнікаў», — напісаў ён, патлумачыўшы гэта агрэсіўнай палітыкай Масквы. Ён хацеў бы прадоўжыць кар’еру, але лічыць, што заставацца на дзяржслужбе сёньня раўнацэнна здрадзе Радзіме.

Бондараў, пэўна, стаў першым расейскім кадравым дыпляматам, які афіцыйна заявіў пра сваю адстаўку праз вайну. МЗС РФ яе пакуль не камэнтавала.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG