Пра гэта паведамляе «Наша Ніва», адзначаючы, што доктар Сайкоў быў затрыманы разам з жонкай на сваім загарадным лецішчы ў Браславе.
Адначасова Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрус у самім цэнтры і забраў дакумэнты.
Позна ўвечары стала вядома, што Дзьмітрыя Сайкова і ягоную жонку адпусьцілі, піша Zerkalo.io. Паводле крыніцы выданьня, супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў мэдыцынскі цэнтар раніцай, канфіскавалі дакумэнты, у тым ліку нават старыя часопісы рэгістрацыі пацыентаў. Па словах крыніцы, правяраюцца ўсе фірмы доктара Сайкова — па падазрэньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. «Сытуацыя, як і ў ЛОДЭ: хочуць раскулачыць», — адзначыла крыніца.
Пакуль мэдцэнтар працягвае працу ў звычайным рэжыме.