Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Ўкраіны: кіраўніцтва Расеі загадала зьнішчыць любыя доказы злачынстваў сваёй арміі ва Ўкраіне


Наступствы расейскіх бамбаваньняў і абстрэлаў Марыюпалю
Наступствы расейскіх бамбаваньняў і абстрэлаў Марыюпалю

Галоўнае ўпраўленьне выведкі пры Мінабароны Ўкраіны назвала злачыннымі дзеяньні, якія расейцы робяць на акупаваных тэрыторыях цяпер ці плянуюць рабіць. У прыватнасьці, масава спальваюцца целы забітых цывільных жыхароў.

У паведамленьні выведкі адзначаецца, што пасьля шырокага міжнароднага розгаласу вакол генацыду ўкраінскага народу ў Бучы Кіеўскай вобласьці расейскія войскі пачалі выкарыстоўваць ва Ўкраіне мабільныя крэматорыі.

У прыватнасьці, у Марыюпалі дзейнічала 13 мабільных крэматорыяў для ачысткі вуліц ад трупаў загінулых мірных жыхароў. Усіх патэнцыйных сьведак зьверстваў акупанты спрабуюць выявіць празь фільтрацыйныя лягеры і забіць.

Вайсковая выведка Ўкраіны неаднаразова фіксавала выкарыстаньне мабільных крэматорыяў у Чарнігаўскай вобласьці. У Новаайдары Луганскай вобласьці зафіксавана работа мабільнага крэматорыя праціўніка.

Узброеныя сілы РФ таксама выкарыстоўваюць мабільныя крэматорыі для зьнішчэньня целаў расейскіх вайскоўцаў, каб схаваць рэальную колькасьць сваіх салдатаў, якія загінулі падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны, і адмовіцца выплачваць грошы сем’ям загінулых расейцаў.

«Дзеяньні расейскай арміі падпадаюць пад азначэньне „генацыд“ у адпаведнасьці з Канвэнцыяй аб папярэджаньні злачынства генацыду і пакараньнем за яго і артыкулам 6 Рымскага статуту Міжнароднага крымінальнага суду. Расейскае кіраўніцтва будзе працягваць спрабаваць схаваць факты ваенных злачынстваў ва Ўкраіне», — гаворыцца ў паведамленьні ўкраінскай выведкі.

Дарадца мэра Марыюпалю Пятро Андрушчанка заявіў, што расейцы плянуюць правесьці так званы «Парад перамогі» 9 траўня на тле масавых забойстваў, якія ўчыніла расейскае войска ў горадзе.

Арганізацыяй параду, са слоў Андрушчанкі, павінен заняцца экс-дэпутат гарадзкой рады Марыюпалю Канстанцін Івашчанка, якога расейцы прызначылі так званым «мэрам».

«Паводле нашай інфармацыі, самаабвешчаны „мэр“ Марыюпалю Івашчанка атрымаў загад правесьці зачыстку часткі Цэнтральнага раёну гораду ад завалаў і целаў загінулых для забесьпячэньня правядзеньня параду на 9 траўня», — напісаў Андрушчанка.

Марыюпаль за час баёў амаль цалкам зруйнаваны. Паводле ўкраінскіх уладаў, у горадзе загінулі каля 20-22 тысяч чалавек. У горадзе няма ні электрычнасьці, ні падвозу ежы і вады. Узяць горад цалкам расейцам не ўдаецца праз супраціў украінскіх узброеных сілаў, у прыватнасьці батальёну «Азоў».

Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе па просьбе груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах абласьцей. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам.
  • Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб'екты, расейцы бамбяць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фотаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяр масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый у Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якія Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 3 верасьня ўкраінскі брыгадны генэрал Аляксандар Тарнаўскі заявіў, што Ўзброеныя сілы Ўкраіны прарвалі першую лінію абароны на запароскім кірунку, на якую расейцы выдаткавалі больш за ўсё рэсурсаў.
  • У канцы 2023 і на пачатку 2024 расейцы працягвалі масавыя абстрэлы ўкраінскіх гарадоў: Дніпры, Кіеве, Харкаве, Адэсе і іншых месцах дзясяткі людзей загінулі і атрымалі раненьні. Украінскі бок у адказ абстрэльваў расейскі Белгарад, некалькі чалавек загінулі. Узброеныя сілы дзьвюх краін рэгулярна атакуюць падкантрольныя адна адной тэрыторыі бесьпілётнікамі.
  • Агулам з пачатку 2024 году ўкраінскія дроны пашкодзілі 18 расейскіх НПЗ, што прывяло да скарачэньня вытворчасьці амаль на 14%. У сакавіку былі атакаваныя такія абʼекты, як Разанскі НПЗ «Раснафты» і завод «Лукойла» ў Кстове ў Ніжагародскай вобласьці. Абодва ўваходзяць у топ-10 найбуйнейшых НПЗ Расеі і забясьпечваюць бэнзінам Маскву.
  • Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG