«Ірпень, Буча, Гастомель і ўся Кіеўская вобласьць — вызваленыя ад захопніка», — паведаміла Ганна Маляр ў фэйсбуку.
Акрамя таго, у паліцыі заявілі, што ў вызваленых населеных пунктах Кіеўшчыны ўведзеная камэнданцкая гадзіна з 21:00 2 красавіка да 06:00 5 красавіка.
«Цяпер катэгарычна забараняецца знаходзіцца на вуліцах населеных пунктаў і іншых грамадзкіх месцах, перамяшчацца транспартам і пешшу», — паведамілі ў паліцыі.