Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна выдае на ваенныя дзеяньні каля 10 мільярдаў даляраў у месяц


Горад Ірпінь паблізу Кіеву
Горад Ірпінь паблізу Кіеву

Украіна выдаткоўвае на ваенныя дзеяньні каля 10 мільярдаў долараў у месяц, паведаміла прэс-служба Офісу прэзыдэнта Ўкраіны са спасылкай на дадзеныя Мінфіну.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі правёў нараду з чыноўнікамі эканамічнага блёку.

«На сустрэчы абмяркоўваліся крыніцы фінансаваньня выдаткаў, у прыватнасьці, уласныя падатковыя паступленьні і дапамога міжнародных партнэраў Украіны. У гэтым жа кантэксьце закраналіся пэрспэктывы заплянаванага на красавік пераходу на спрошчаную сыстэму падаткаабкладаньня», — гаворыцца ў паведамленьні Мінфіну Ўкраіны.

Паведамляецца, што ўдзельнікі нарады таксама абмеркавалі пасяўную кампанію, у прыватнасьці, забесьпячэньне аграрыяў палівам. Абмяркоўваліся шляхі дывэрсыфікацыі імпарту паліва і абароны энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны ад расейскіх ваенных бамбардзіровак.

Нягледзячы на заявы Расеі пра тое, што яе так званая «спэцыяльная апэрацыя» ва Ўкраіне ня мае на мэце зьнішчэньне грамадзянскіх аб’ектаў, расейскія войскі штодня абстрэльваюць грамадзянскія і прамысловыя раёны, наносячы значныя страты інфраструктуры. Аднак пакуль цяжка назваць памер шкоды, бо абстрэлы не спыняюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG