Паведамленьне канала «Апэратыўныя зводкі» перадрукавалі і пракамэнтавалі, напрыклад, расейскі пісьменьнік і палітык Захар Прылепін, карэспандэнт «КП» Эдвард Часнакоў, палітоляг Сяргей Маркаў і іншыя вядомыя расейскія камэнтатары, якія падтрымліваюць Крэмль у вайне з Украінай. Сэнс іх камэнтароў зводзіцца да таго, што вось нібы зьявіўся доказ падрыхтоўкі Ўкраіны да сілавога вяртаньня Крыму.
Па ўсім відаць, што «мэдаль» — фэйк, створаны дзеля таго, каб падмацаваць афіцыйную расейскую пазыцыю аб нібыта абарончым характары «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» супраць Украіны. Былы народны дэпутат Украіны Антон Герашчанка зьвярнуў увагу на грубыя памылкі ва «ўзнагародным пасьведчаньні» — указ названы ў ім загадам, а ініцыялы прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага даюцца па-расейску («В. А.»), а не па-ўкраінску («В. О.»).
Адной з прычын уварваньня ва Ўкраіну расейскія ўлады называлі нібыта падрыхтоўку Ўкраінай наступу на непадкантрольныя Кіеву тэрыторыі Данбасу і Крым. Кіеў адмаўляў наяўнасьць такіх плянаў.