Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 550 гадоў з дня нараджэньня Капэрніка; дзень памяці Янкі Геніюша


Сонечная сыстэма.
Сонечная сыстэма.

Падзеі 19 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

19 лютага 1979 году памёр Янка Геніюш — мэдык, вязень ГУЛАГу, муж паэткі Ларысы Геніюш.


Таксама ў гэты дзень

1236 — папа Рыгор IX абвясьціў першы крыжовы паход супраць літоўцаў.

1855 — францускі матэматык і астраном Урбэн Левэр’е паказаў у Парыскай акадэміі навук першую ў сьвеце мапу надворʼя — прагноз надворʼя для Эўропы на раніцу таго ж дня.

1861 — абвешчаны маніфэст аб скасаваньні прыгоннага права ў Расейскай імпэрыі.

1878 — Томас Эдысан запатэнтаваў фанограф.

Фанограф
Фанограф

1954 — прыняты Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР аб перадачы Крымскай вобласьці са складу РСФСР у склад Украінскай ССР.

1989 — адбыўся шматтысячны мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску, арганізаваны Беларускім народным фронтам.

У гэты дзень нарадзіліся

1473 — Мікалай Капэрнік, польскі астраном і матэматык, стваральнік геліяцэнтрычнай мадэлі Сусьвету.

1887 — Янка Пазьняк, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, публіцыст, палітык, дзед палітыка Зянона Пазьняка.

1890 — Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.

1908 — Станіслаў Шушкевіч, беларускі паэт, бацька старшыні Вярхоўнага Савету РБ Станіслава Шушкевіча.

У памяці

1951 — Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

1952 — Кнут Гамсун, нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.

Кнут Гамсун
Кнут Гамсун

2016 — Умбэрта Эка, італьянскі пісьменьнік.

Умбэрта Эка
Умбэрта Эка

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG