Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы заявілі пра дывэрсію на чыгунцы, якая вядзе ва Ўкраіну: выбух пашкодзіў рэйкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дывэрсія адбылася ў Мазавецкім ваяводзтве на лініі Варшава — Люблін, якая далей ідзе ва Ўкраіну.

Выбуховая прылада зьнішчыла чыгуначныя рэйкі, паведаміў прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск на плятформе X.

Прэмʼер-міністар дадаў, што на месцы здарэньня працуюць службы тэрміновай дапамогі й пракуратура.

Раніцай у нядзелю, 16 лістапада, машыніст цягніка паведаміў праз тэлефон аб парушэньні чыгуначнай інфраструктуры ў раёне Жычына Гарволінскага павету, каля чыгуначнай станцыі Міка, паведаміла ваяводзкая паліцыя ў Радаме, піша агенцтва PAP.

Паводле інфармацыі мазавецкай паліцыі, папярэдняя праверка рэек выявіла пашкоджаньні на адным з участкаў. Ніхто не пацярпеў.

У ліпені польскія ўлады затрымалі 32 чалавек, падазраваных у супрацы з расейскімі спэцслужбамі для арганізацыі дывэрсіяў у краіне. У злачынную групу ўваходзілі грамадзяне Польшчы, Расеі, Украіны, Беларусі й Калюмбіі. Паводле зьвестак Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы, злачынствы былі ўчыненыя ці падрыхтаваныя на ўказаньні супрацоўнікаў расейскай выведкі.

Расея адмаўляе абвінавачваньні ва ўдзеле ў дывэрсіях і актах сабатажу ў Польшчы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG