Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Fitch: рост беларускай эканомікі вышэйшы за чаканьні, але прагноз крэдытнага рэйтынгу нэгатыўны


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацьвердзіла крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце на ўзроўні B з нэгатыўным прагнозам

У аглядзе Fitch Ratings адзначаецца, што эканамічныя паказчыкі 2021 году пакуль што пераўзышлі чаканьні. Сярод фактараў, якія гэтаму спрыялі, называюць добрую вонкавую каньюнктуру для ключавых сэктараў беларускай эканомікі з высокімі цэнамі на прадукты нафтахімічнай прамысловасьці і ўгнаеньні. Свой унёсак у гэты рост робіць і ІТ-сэктар, нягледзячы на адток кваліфікаваных спэцыялістаў пасьля палітычных падзеяў 2020 году, пішуць экспэрты агенцтва.

Таму па выніках году Fitch прагназуе 2.1% эканамічнага росту, параўнальна з прагнозам 0.7% у папярэднім аглядзе сёлета ў траўні.

Аднак прагноз росту на 2022 год — толькі 0.3%, бо, паводле Fitch базавыя фактары росту саслабнуць, а ўплыў эканамічных санкцый павялічыцца.

Адзначаецца, што наступствы санкцый маюць запаволенае ў часе дзеяньне, і беларускія кампаніі адчуюць страту тавараў тавараў вытворчага прызначэньня, якія часта паступалі з Эўразьвязу. У дадатак, няяснасьць наконт санкцыяў ЗША і рэпутацыйныя рызыкі таксама будуць служыць тармазамі росту

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG