Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначылі дату суду над палітзьняволенай Вольгай Залатар


Вольга Залатар
Вольга Залатар

Справу шматдзетнай маці Вольгі Залатар 15 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе пачне разглядаць судзьдзя Анастасія Папко, паведамляе «Вясна».

Вольгу Залатар будуць судзіць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня) і ч. 1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і навучаньне дзеяньням, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Ёй пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Залатар 37 гадоў. Яна маці 5 дзяцей (малодшаму на момант затрыманьня было 4 гады), актывістка і валянтэрка са Ждановічаў, каталіцкая верніца, была незалежнай назіральніцай на апошніх выбарах. Вучылася ў БДУ на факультэце філязофіі і сацыяльных навук.

Яе затрымалі 18 сакавіка 2021 году за «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня». Вольга за кратамі ўжо амаль 8 месяцаў. Са словаў міліцыі, Залатар затрымалі, бо яна «ладзіла пратэставыя акцыі ў пасёлку: чаяваньні, прагулкі, канцэрты», «была адміністратаркай дваровага чату».

У красавіку былы адвакат Вольгі Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў яе білі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. За гэтую заяву Мачалава пазбавілі ліцэнзіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG