Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Можаце паслаць круасан бандэрольлю». Што піша зь СІЗА Ксенія Луцкіна, у якой расьце пухліна ў мозгу


Ксенія Луцкіна
Ксенія Луцкіна

Лістом ад былой журналісткі БТ Ксеніі Луцкіной са Свабодай падзялілася яе знаёмая Інэса. Ксенія больш за 9 месяцаў сядзіць у СІЗА. У яе расьце пухліна ў мозгу, дома засталося малое дзіця, але Ксенія адмовілася пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Ліст яна напісала 19 верасьня.

«Я ў тым адносным парадку, у якім можа знаходзіцца чалавек у маіх абставінах. Дзевяць месяцаў у СІЗА, ня бачу родных, сына... Але галава пакуль на месцы, толькі сэрца мітусіцца і разрываецца.

Усё роўна веру ў хэпі-энд! Думаю, калі ўсе мы страцім веру, вось тады і здарыцца апакаліпсіс. А мне гэтага вельмі не хацелася б. Мы ўсе разам проста не заслугоўваем гэтага.

Мы ж з вамі жывём на адной вуліцы. Магчыма, бачыліся, і ня раз, а кантактаваць (хай нават у лістах) пачалі „дзякуючы“ гэтым экзатычным абставінам. Вельмі спадзяюся, што ўсе разам захаваем гэтую чалавечнасьць, адкрытасьць, эмацыйнасьць на доўгую шчасьлівую будучыню!

Дзякуй за веру ў мяне! Вялізны! Часам стаю на мяжы страты гэтай веры, але бяру сябе ў рукі, ногі і станаўлюся ў ранейшую пазыцыю.

Я таксама веру ў вас, ва ўсіх нас! Вельмі! Трымайцеся!».

Інэса пыталася ў Ксеніі, якая дапамога ёй патрэбна, можа, нешта перадаць на «Валадарку».

«Мне дапамагаюць родныя, клапоцяцца пра мяне. Калі хочаце нешта перадаць, то хадзіць сюды не абавязкова, можна адправіць бандэрольлю. Круасана будзе больш чым дастаткова.

Галоўнае, што мне трэба, — свабода, якая пакуль недасяжная. Спадзяюся, неўзабаве ўсё зьменіцца».

Ксенія Луцкіна — былая журналістка Белтэлерадыёкампаніі. Яна адпрацавала на дзяржаўнай тэлевізіі 15 гадоў. Здымала дакумэнтальныя фільмы і гістарычныя рэпартажы. Пасьля выбараў 2020 году далучылася да страйку і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады.

Луцкіну затрымалі летась 22 сьнежня, у адзін дзень з супрацоўнікамі «Прэс-клюбу». Спачатку яе вінавацілі ў нясплаце падаткаў. Калі справу «Прэс-клюбу» закрылі, ёй прад’явілі новае абвінавачаньне, якое — невядома.

У Ксеніі за кратамі пагоршылася здароўе. У яе павялічваецца пухліна ў мозгу. Штодня яна прымае абязбольвальныя, бо моцна баліць галава. Амаль 10 гадоў таму ёй ужо выдалялі пухліну на галаўным мозгу. У Ксеніі ёсьць муж і малы сын.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG