Яўген Бабак
- Былы пракурор, Менск
- Затрымалі 11 чэрвеня 2021 году, вінавацяць у «дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»
- Месца: СІЗА № 1 у Менску
Мікіта Літвіненка
- Менск, 22 гады
- Затрымалі 13 верасьня 2020 году
- Асудзілі на 4 гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за «масавыя беспарадкі» і «дзеяньні, што парушаюць грамадзкі парадак»
- Месца: турма № 4 у Магілёве
Павал Федукевіч
- Маладэчна, 38 гадоў
- Затрымалі 11 лістапада 2020 году ў «рэйкавай справе»
- Асудзілі на 1 год 9 месяцаў калёніі
- Месца: папраўчая калёнія № 2 у Бабруйску
Зьміцер Казлоў
- Блогер Youtube-каналу «Шэры кот»
- Ворша, 33 гады
- Затрымалі 10 чэрвеня 2020 году
- Асудзілі на 5 гадоў калёніі за «дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»
- Месца: турма № 4 у Магілёве
Яўген Афнагель
- Менск, 42 гады
- Каардынатар руху «Эўрапейская Беларусь»
- Затрымалі 25 верасьня 2020 году.
- Асудзілі на 7 гадоў калёніі за «масавыя беспарадкі».
- Месца: турма № 4 у Магілёве
Калі вы лістуецеся зь вязьнямі і хочаце падзяліцца натхняльнымі фрагмэнтамі зь іхных лістоў, пішыце на radiosvaboda at gmail. com або ў нашыя сацыяльныя сеткі з пазнакай «Цытаты праз краты».
Усе «Цытаты праз краты»