Бухгальтар Сяргей Бобашаў з Горадні просіць пісаць яму пра рыбалку, актывіст «Дзеі» Кім Самусенка дзякуе за апісаньне вёскі, а супрацоўнік Tut.by Аляксандар Дайнека запэўнівае, што не шукае вінаватых. Свабода працягвае публікаваць цытаты «палітычных» зьняволеных, якія падтрымліваюць і натхняюць людзей на волі.
Сяргей Бобашаў
- Галоўны бухгальтар
- 36 гадоў, Горадня
- Затрымалі 16 чэрвеня 2021 году за абразу камандзіра горадзенскага АМАПу Віктара Краўцэвіча
- Асудзілі на 2 гады «хіміі»
- Месца: папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43 Магілёва
Расьціслаў Шавель
- Футбаліст, былы гулец «Гарадзеі»
- 20 гадоў, Менск
- Затрымалі 1 чэрвеня 2020 году за «ўдзел у пратэстах».
- Месца: СІЗА № 1 Менску
Кім Самусенка
- Сябра рады грамадзкага руху «Дзея»
- 32 гады, Менск
- Затрымалі 3 лістапада 2020 году за «датычнасьць да ўзлому сыстэмы Менгарвыканкаму» і «ўдзел у пратэстах».
- Месца: СІЗА № 1 Менску
Аляксандар Дайнека
- Намесьнік дырэктара Tut.by па тэхнічных пытаньнях
- 36 гадоў, Менск
- Затрымалі 18 траўня 2021 году за «ўхіленьне ад сплаты падаткаў»
- Месца: СІЗА № 1 Менску
Тацяна Канеўская
- Давераная асоба Ціханоўскай, актывістка «Маці-328», маці чатырох сыноў
- 55 гадоў, Гомель
- Затрымалі 6 жніўня 2020 году
- Асудзілі на 6 гадоў калёніі за «масавыя беспарадкі»
- Месца: СІЗА № 3 Гомля
Калі вы лістуецеся зь вязьнямі і хочаце падзяліцца натхняльнымі фрагмэнтамі зь іхных лістоў, пішыце на radiosvaboda at gmail.com або ў нашыя сацыяльныя сеткі з пазнакай «Цытаты праз краты».
Усе «Цытаты праз краты»