Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэнэджар PandaDoc Віктар Куўшынаў выйшаў на волю пасьля амаль году за кратамі


Віктара Куўшынава прывозілі на допыт у кайданках
Віктара Куўшынава прывозілі на допыт у кайданках

Пра гэта паведаміла «Наша Ніва» са спасылкай на ягоную жонку Аляксандру Дзікан.

Віктар Куўшынаў быў затрыманы 2 верасьня 2020 году. Прадстаўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў тады прыйшлі ў будынак IT-кампаніі PandaDoc і заблякавалі там амаль усіх супрацоўнікаў, правялі ператрус, апыталі частку затрыманых. У выніку 4 мэнэджараў арыштавалі і абвінавацілі па артыкуле 210 КК у выкраданьні сродкаў шляхам злоўжываньня службовым становішчам у асабліва буйным памеры.

11 кастрычніка, неўзабаве пасьля сэнсацыйнага візыту Лукашэнкі ў СІЗА КДБ, быў вызвалены дырэктар менскага прадстаўніцтва PandaDoc Дзьмітры Рабцэвіч. Яго зьмясьцілі пад хатні арышт. Выйшлі з-за кратаў таксама галоўны бухгальтар Юлія Шардыка і эйчар Уладзіслаў Міхалап. Дырэктар па прадукце Віктар Куўшынаў, адзіны з тых, каму прад’явілі абвінавачаньні, заставаўся пад вартай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG