Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Эквадоры пазбавіў грамадзянства заснавальніка WikiLeaks Джуліяна Асанжа


Джуліян Асанж
Джуліян Асанж

Суд першай інстанцыі ў Эквадоры пазбавіў грамадзянства заснавальніка сайта WikiLeaks Джуліяна Асанжа. Асанж атрымаў грамадянства ў 2017 годзе рашэньнем тагачаснага прэзыдэнта Леніна Марэна.

Судовае рашэньне прынятае па пазове Міністэрства замежных спраў, якое заявіла, што пры натуралізацыі Асанжа былі дапушчаныя адміністрацыйныя памылкі, перадае газэта El Comercio.

Слуханьне па справе адбылося на мінулым тыдні і доўжылася 20 хвілін. Асанж на ім не прысутнічаў. Ён знаходзіцца ў зьняволеньні ў Лёндане, дзе адбывае пакараньне за парушэньне ўмоў вызваленьня пад заклад. Яго выдачы дамагаюцца Злучаныя Штаты, там яму ставіцца ў віну незаконная публікацыя сакрэтных матэрыялаў і ўдзел у кібэратаках, яму пагражае да 175 гадоў пазбаўленьня волі.

4 студзеня суд у Лёндане пастанавіў не выдаваць Асанжа ЗША праз схільнасьць да суіцыду і існаваньне рызыкі для яго жыцьця. Вашынгтон абскарджвае рашэньне. З чэрвеня 2012 да 2019 году Асанж хаваўся ад арышту па абвінавачаньні ў сэксуальным гвалце на тэрыторыі амбасады Эквадора ў Лёндане. Марэна плянаваў пасьля выдачы грамадзянства акрэдытаваць яго як дыплямата, каб ён, карыстаючыся імунітэтам, мог выехаць з краіны. Аднак гэты плян ня ўдаўся.

Адвакат Асанжа Карлас Марэна заявіў у твітэры, што хуткі разгляд справы можа азначаць, што рашэньне па ім было прынятае загадзя.

Паводле ягоных слоў, рашэньне суду будзе абскарджанае. У Асанжа ёсьць яшчэ грамадзянства Аўстраліі. Акрамя таго, прэзыдэнт Мэксыкі Андрэс Мануэль Лопэс Абрадор прапанаваў даць яму палітычны прытулак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG