Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэксыка прапануе заснавальніку Wikileaks палітычны прытулак


Прыхільнікі Асанжа сьвткуюць каля суду ў Лёндане, пасьля таго як было абвешчана рашэньне
Прыхільнікі Асанжа сьвткуюць каля суду ў Лёндане, пасьля таго як было абвешчана рашэньне

Урад Мэксыкі гатовы даць палітычны прытулак заснавальніку Wikileaks Джуліяну Асанжу і вітае рашэньне брытанскага суду не выдаваць таго ў ЗША. Пра гэта заявіў мэксыканскі прэзыдэнт Мануэль Лёпэс Абрадор.

Паводле агенцтва Reuters, прэзыдэнт Мэксыкі паведаміў, што даручыў міністру замежных спраў зьвярнуцца да брытанскага ўраду з просьбай вызваліць Асанжа.

Раней сёньня суд у Лёндане вынес пастанову пра немагчымасьць экстрадыцыі Асанжа ў ЗША зь Вялікай Брытаніі.

Як паведаміла BBC, судзьдзя заблякаваў запыт аб экстрадыцыі, спаслаўшыся на стан псыхічнага здароўя Асанжа і рызыку, што той зробіць самагубства пасьля прыбыцьця ў ЗША.

Улады ЗША дамагаюцца экстрадыцыі 49-гадовага Асанжа з прычыны апублікаваньня ім тысяч сакрэтных дакумэнтаў у 2010 і 2011 гадах. Паводле амэрыканскіх уладаў, раскрыцьцё гэтых дакумэнтаў было супрацьзаконным і магло паставіць пад пагрозу жыцьцё людзей.

Асанж супраціўляўся экстрадыцыі, заяўляючы, што стаў ахвярай палітычна матываванага перасьледу.

У амэрыканскага правасудзьдзя ёсьць 14 дзён, каб падаць апэляцыю. Паводле BBC, гэта азначае, што Асанж, верагодна, ня будзе неадкладна вызвалены зь лёнданскай турмы Бэлмарш, дзе яго ўтрымліваюць ад часу арышту ў красавіку 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG