Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская ўпершыню расказала, чым ёй пагражалі, вымушаючы зьехаць зь Беларусі


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Ціханоўская ад 10 жніўня 2020 году знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Яна зьехала зь Беларусі на патрабаваньне ўладаў. Цяпер улады завялі супраць яе крымінальную справу і дамагаюцца выдачы.

«Мне сказалі: «Ваш муж знаходзіцца ў турме, вы таксама сядзеце на 15 гадоў. Мы ведаем, дзе вашы дзеці, іх аддадуць у дзіцячы дом».

Гэтак расказала Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію выданьню Buzzfeed, згадваючы складаны момант перад тым, як у жніўні летась вымушана пакінула Беларусь пасьля таго, як падала скаргу на вынікі выбараў у ЦВК Беларусі.

Яна дадала: «Мне ў жудасных падрабязнасьцях расказвалі пра тое, як з жанчынамі абыходзяцца ў турме».

Увечары 10 жніўня 2020 году Сьвятлана Ціханоўская разам з адвакатам Максімам Знакам зайшла ў будынак ЦВК на плошчы Незалежнасьці ў Менску, каб падаць скаргу на афіцыйныя вынікі выбараў. З ЦВК Максім Знак выйшаў ужо адзін. Сьвятлана вымушана выехала зь Беларусі ў Літву ўначы разам з паплечніцай Марыяй Мароз і ейнымі дзецьмі. Знак у верасьні трапіў за краты, дзе знаходзіцца і па сёньня і прызнаны палітвязьнем.

Летась у кастрычніку ўлады Беларусі абвясьцілі Сьвятлану Ціханоўскую ў вышук паводле ч. 3 арт. 361 за «заклікі да зьвяржэньня канстытуцыйнага ладу і дзеяньняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бясьпецы».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG