Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі зьвярнулася 159 грамадзян Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць выхадцаў зь Беларусі істотна скарацілася.

У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі зьвярнулася 159 грамадзян Беларусі, паведамляе сайт newsru.co.il з спасылкай на Ўпраўленьне народанасельніцтва і міграцыі.

У параўнаньні з 2023 годам, калі з адпаведным прашэньнем зьвярнулася 688 беларускіх грамадзян, колькасьць скарацілася на 76,9%.

Агулам летась статус уцекача ў Ізраілі папрасілі 6097 замежнікаў, беларусы склалі 2,6% просьбітаў.

Сярод тых, хто зьвярнуўся па ўцякацтва, таксама былі грамадзяне Расеі (700), Індыі (580), Малаві (528), Шры-Ланкі (508), Кітаю (276), Кеніі (249), Калюмбіі (242), Этыёпіі (240), ПАР (210), Малдовы (200), Узбэкістану (199), Турэччыны (161) ды інш.

Паводле даных профільнага ўпраўленьня, у 2024 годзе памежная служба Ізраілю адмовіла ва ўезьдзе 10 371 замежніку, у тым ліку 384 грамадзянам Беларусі (3,7%).

Адмовы таксама атрымлівалі грамадзяне Расеі (2.244), Украіны (1.430), Грузіі (1.222), Ярданіі (489), ЗША (487), Малдовы (467) ды інш.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG