Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тарнада ў Чэхіі зруйнавала некалькі паселішчаў, ёсьць ахвяры


Нова Вэс пасьля тарнада
Нова Вэс пасьля тарнада

Сама меней сем населеных пунктаў на паўднёвым усходзе Чэхіі пацярпелі ў чацьвер ад надзвычай рэдкай для гэтай краіны стыхійнага бедзтва — тарнада.

Пацярпелі мінімум 150 чалавек, ёсьць загінулыя.

Віхор, што ўзьнік падчас навальніцы, зруйнаваў некалькі будынкаў. Паводле відавочцаў, ад часткі сяла Грушкі тарнада пакінула адныя сьцены. Пацярпелі і суседнія паселішчы, у тым ліку замак у Вальціцах.

Дакладная колькасьць параненых і загінулых пакуль не вядомая — людзі могуць заставацца пад заваламі. У раён бедзтва выехалі ратавальнікі, у тым ліку з суседніх Аўстрыі і Славаччыны.

Нова Вэс пасьля тарнада
Нова Вэс пасьля тарнада
Вёска Грушкі пасьля тарнада
Вёска Грушкі пасьля тарнада
Вёска Грушкі пасьля тарнада
Вёска Грушкі пасьля тарнада

Моцны вецер быў 24 чэрвеня і ў Беларусі. Ён пакінуў безь сьвятла больш як 560 паселішчаў, паваліў некалькі дрэваў і пашкодзіў некалькі дахаў. Пацярпелых не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG