Лінкі ўнівэрсальнага доступу

70 навукоўцаў, літаратараў і грамадзкіх дзеячаў прапанавалі плян паратунку беларускай мовы і культуры


Малюнак Вікторыі Цалуйкі.
Малюнак Вікторыі Цалуйкі.

Падпісанты лічаць, што патрэбнае перш за ўсё правядзеньне новых, сумленных выбараў, пасьля чаго новыя ўлады, маючы народны давер, змогуць ажыцьцяўляць неабходныя рэформы і зьмены ў заканадаўстве.

21 лютага, у Дзень роднай мовы, больш за 70 экспэртаў у галіне беларускай мовы і культуры, навукоўцаў, літаратараў ды іншых вядомых дзеячаў культуры падпісаліся пад Адкрытым лістом, ініцыяваным Працоўнай групай па падтрымцы беларускай мовы і культуры Каардынацыйнай Рады.

Сярод іншага звароце гаворыцца:

«Беларуская мова і нацыянальная культура апынуліся ў вельмі цяжкім становішчы. Гэта вынік не толькі маштабнага дзяржаўнага крызісу апошніх месяцаў, але і мінулых дваццаці шасьці гадоў. Пры гэтым заняпад беларускай культуры — ня проста зьбег абставін ці нейкіх зьнешніх фактараў, а вынік дзяржаўнай палітыкі: палітыкі згортваньня беларусізацыі, барацьбы з уласнай спадчынай і нацыянальнай памяцьцю, барацьбы з беларускасьцю, будаваньня не паўнавартаснай нацыянальнай культуры незалежнай дзяржавы, а залежнай, другаснай, рэшткавай культуры».

Падпісанты выпрацавалі плян паратунку беларускай мовы і культуры ў сфэры дзяржаўнага будаўніцтва, адукацыі, культуры, інфармацыйнага поля, да якога яны гатовыя асабіста далучыцца.

Пры гэтым аўтары звароту называюць яны шэраг перадумоваў:

  • «Неадкладнае спыненьне палітычных рэпрэсій у дачыненьні да ўсіх дзеячаў культуры і мастацтва, як і да ўсіх грамадзян Беларусі.
  • Вызваленьне палітвязьняў, забесьпячэньне магчымасьці бесьперашкодна прыехаць у Беларусь тым, хто быў выгнаны з краіны.
  • Аднаўленьне на пасадах дзеячаў культуры, звольненых і вымушаных звольніцца па палітычных матывах; забесьпячэньне ім ранейшых умоў працы; прыцягненьне да адказнасьці вінаватых у супрацьпраўным звальненьні.
  • Правядзеньне новых, сумленных выбараў, пасьля чаго новыя ўлады, маючы народны давер, змогуць ажыцьцяўляць неабходныя рэформы і зьмены ў заканадаўстве».

Сярод падпісантаў — нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч, літаратары Уладзімер Арлоў, Уладзімер Някляеў, Альгерд Бахарэвіч, навукоўцы і выкладчыкі Натальля Дуліна, Натальля Сівіцкая, Надзея Старавойтава, Аляксандр Фядута, Аляксандр Краўцэвіч, Алесь Белы, Сяргей Харэўскі, вядомыя культурныя і грамадскія дзеячы, выдаўцы, музыкі, рэлігійныя асобы, а таксама шмат замежных беларусістаў і славістаў — Курт Вулхайзер, Герман Бідэр, Радаслаў Калета ды іншыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG