Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука асудзілі на 1,5 года калёніі за пашкоджаньне шыбы міліцэйскай машыны на 110 рублёў


Міліцэйская машына, ілюстрацыйнае фота
Міліцэйская машына, ілюстрацыйнае фота

У Менску вынесьлі прысуд удзельніку акцыі пратэсту, які разьбіў бакавую шыбу ў міліцэйскім аўтамабілі.

Паводле абвінавачаньня, інцыдэнт адбыўся ў Менску на вуліцы Раманаўская Слабада 8 лістапада 2020 году. 33-гадовы мужчына «нанёс ня меней за адзін удар нявызначаным прадметам» па дзьвярным шкле аўтамабіля Geely, які знаходзіцца на балянсе ГУУС Менскага гарвыканкаму.

Яго абвінавацілі ў хуліганстве.

«У выніку супрацьпраўных дзеяньняў транспартны сродак атрымаў пашкоджаньні, ГУУС нанесена маёмасная шкода на суму больш за 110 рублёў», — спасылаецца Інтэрфакс на паведамленьне прэс-службы менскай пракуратуры.

Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў фігуранта вінаватым у хуліганстве (ч.1 арт.339 КК) і прызначыў у якасьці пакараньня пазбаўленьне волі на паўтара года з адбываньнем у папраўчай калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG