Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вугоршчына першая ў Эўразьвязе ўхваліла расейскую вакцыну ад каранавірусу Sputnik V


Расейская вакцына супраць каранавірусу
Расейская вакцына супраць каранавірусу

Вугоршчына стала першай краінай у Эўрапейскім Зьвязе, якая папярэдне ўхваліла расейскую вакцыну супраць каранавірусу Sputnik V

Пра гэта паведамляе ВВС.

У чацьвер кіраўнік апарату прэм’ер-міністра Віктара Орбана пацьвердзіў, што расейская вакцына Sputnik V і брытанская AstraZeneca атрымалі «зялёнае сьвятло» ад органаў аховы здароўя.

Вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта накіроўваецца ў Маскву для далейшых перамоваў, дзе, як чакаецца, абмяркуе ўгоду аб перавозцы і разьмеркаваньні расейскай вакцыны.

Вугорскія службоўцы таксама знаходзяцца ў Пэкіне для перамоваў з кітайскімі ўладамі наконт ухваленьня і неадкладнай пастаўкі мільёна дозаў вакцыны Sinopharm, якая ўжо выкарыстоўваецца ў суседняй Сэрбіі.

Кітайская дзяржаўная кампанія Sinopharm абвясьціла ў мінулым месяцы, што выпрабаваньні трэцяга этапу яе вакцыны прадэманстравалі, што яна была эфэктыўная на 79% — менш, чым Pfizer і Moderna.

Але прэмʼер-міністар Вугоршчыны заявіў, што адзіны спосаб, якім краіна можа задаволіць попыт на вакцынацыю, улічваючы «расчараваньне» павольнай пастаўкай вакцыны Pfizer-BioNTech, — закупкі ў Расеі і Кітаі.

Прынамсі 140 тысячаў вугорцаў ужо прышчэпленыя. Але намаганьні ўраду па папулярызацыі расейскай і кітайскай вакцынаў ужо сутыкнуліся з апазыцыяй.

Гэты крок выклікае крытыку з боку Эўразьвязу, які насьцярожана ставіцца да чарговага прыкладу таго, як урад Орбана ідзе сваім шляхам і падрывае салідарнасьць ЭЗ.

Вугорцы — адзін з самых скептычна настроеных наконт вакцынаў народаў у Эўропе. Згодна з апошнім апытаньнем «Эўрабаромэтру», толькі 49% гатовыя быць прышчэпленымі.

Тым часам, як паведамляе «Нямецкая хваля», канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне, што Эўразьвяз можа супрацоўнічаць з Расеяй у гуманітарных пытаньнях, у тым ліку ў барацьбе з пандэміяй каранавірусу, не зважаючы на палітычныя супярэчнасьці.

Расея зьвярнулася ў Эўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) з мэтай рэгістрацыі вакцыны Sputnik V. Паводле Мэркель, Інстытут імя Паўля Эрліха, які ў Нямеччыне адказвае за рэгістрацыю вакцынаў, можа паспрыяць Расеі ў рэгістрацыі яе вакцыны ў EMA.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла сёньня, што расейскую вакцыну ад каранавірусу бліжэйшымі днямі зарэгіструюць яшчэ ў некалькіх краінах.

«На сёньняшні момант расейская вакцына зарэгістраваная, акрамя Расеі і Беларусі, у Сэрбіі, Аргентыне, Балівіі, Альжыры, Палестыне, Вэнэсуэле, Парагваі, Туркмэністане. Бліжэйшымі днямі гэты сьпіс папоўніцца яшчэ некалькімі дзяржавамі», — сказала яна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG