Справу супраць 47-гадовай грамадзянкі Беларусі Яўгеніі П. разглядаюць у Бэрлінскім зямельным судзе. На думку абвінавачаньня, яна разам з саўдзельнікамі з сакавіка 2022 году па красавік 2025-га экспартавала ў Расею аўтамабілі клясы «люкс» на суму 28,2 млн эўра, піша Berliner Zeitung.
Да арышту беларуска жыла ў Баварыі і працавала аўтадылерам. Яўгену П. вінавацяць у арганізацыі ланцужка паставак: на думку пракурора, яна адпраўляла аўтамабілі падстаўным пакупнікам у Беларусі, Кіргізстане, Казахстане, Турэччыне, а адтуль іх перадавалі канчатковым пакупнікам у Расеі.
Гэта найбуйнейшы выпадак незаконнага продажу аўтамабіляў клясы «люкс» у Расею празь Нямеччыну з моманту ўвядзеньня санкцый, піша нямецкае выданьне.
Агулам у сьпісе — 257 аўтамабіляў марак Porsche, Volkswagen, Mercedes, BMW, Audi, Tesla. Саўдзельнікі беларускі, як мяркуецца, уцяклі ў Расею.
Рашэньне суду чакаецца ў студзені 2026 году.
Форум